Рэалізацыя сэнсавых апазіцый у паэтычным дыскурсе Eўдакіі Лось

Мэтай дадзенага даследавання з’яўляецца аналіз лексіка-граматычных сродкаў сэнса­вых апазіцый паэзіі Еўдакіі Лось як асновы паралелізму з адносінамі супастаўлення і супра­цьпастаўлення. У артыкуле разглядаецца моўная рэпрэзентацыя сэнсавых апазіцый жыццё – смерць, святло – цемра, цяпло – холад як ба...

Full description

Bibliographic Details
Main Author: Tatstsyana Starastsenka
Format: Article
Language:Polish
Published: Lodz University Press 2022-12-01
Series:Acta Universitatis Lodziensis: Folia Linguistica Rossica
Subjects:
Online Access:https://czasopisma.uni.lodz.pl/lingrossica/article/view/15798
Description
Summary:Мэтай дадзенага даследавання з’яўляецца аналіз лексіка-граматычных сродкаў сэнса­вых апазіцый паэзіі Еўдакіі Лось як асновы паралелізму з адносінамі супастаўлення і супра­цьпастаўлення. У артыкуле разглядаецца моўная рэпрэзентацыя сэнсавых апазіцый жыццё – смерць, святло – цемра, цяпло – холад як базавых універсальных катэгорый у дыскурсе беларускай паэткі Еўдакіі Лось. Пры характарыстыцы фактычнага матэрыялу ўлічваліся на­вуковыя падыходы Рамана Якабсона і Юрыя Лотмана, якія разглядалі ролю розных граматыч­ных катэгорый у фарміраванні сэнсу. Актуальнасць даследавання заключаецца ў паглыбленні разумення камунікатыўнага аспекту паэтычнага тэксту як дыялогу паміж аўтарам і чытачом. У артыкуле паказана аса­блівасць дэкадавання сэнсу на аснове не толькі лексічных, але і граматычных рэпрэзентантаў. Гэта дазваляе пашырыць магчымасць аналізу паэзіі як арыгінальнай моўнай сістэмы, у якой словы, узаемадзейнічаючы адзін з адным, праяўляюць камбінаторныя прырашчэнні сэнсу. У выніку такога падыходу становіцца відавочнай роля чытача ў сутворчасці з паэтам. Выкарыстаныя ў даследаванні функцыянальна-стылістычны і структурна-апісальны метады аналізу дазваляюць ахарактарызаваць ролю моўных сродкаў у мадэляванні стылю паэта. Вывады артыкула пацвярджаюць эксплікацыю чытацкага сэнсу праз філасофскія апазі­цыі і іх моўнае выражэнне. Вынікі праведзенага даследавання сведчаць аб важнасці далей­шага вывучэння камунікатыўнай стылістыкі ў стварэнні дыялогу паміж паэтам і чытачом.
ISSN:1731-8025
2353-9623